test

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі: чытанне п'есы "Ма-Сін-Сін"

РТБД/ЦБД 1 верасня, 19:00 

Гісторыя пра і для падлеткаў на сцэне РТБД! Запрашаем на сцэнічнае чытанне п’есы "Ма-Сін-Сін" Улады Альхоўскай – драмы для сямейнага прагляду, у якой уздымаюцца важныя тэмы, часам складаныя для абмеркавання. Гераіня сутыкаецца з паразуменнем, што адзнакі не галоўнае, адзінота пераадольваецца шчырасцю, а жыццё мае свой канец.

Рэальнасць Іры складаецца з урокаў – школа, танцы, спевы, заняткі на скрыпцы, замежным мовам, нават курсы па стварэнні мабільных прылад. Так было не заўсёды, аднак зараз дзяўчынка ўпэўнена: у жыцці ёсць адзіны правільны шлях – быць ідэальнай і заўсёды занятай. Хуліган Косця – процілегласць Іры, таму яна вырашае заняцца перавыхаваннем задзіры. Аднак з кожнай хвілінай становіцца зразумела: дапамога патрэбна зусім не Косце…

Аўтар: Улада Альхоўская.

Рэжысёр: Марыя Гуцава.

Жанр: гісторыя аднаго сяброўства.

Працягласць: 1 г. 10 хв. без антракту.

Узроставыя рэкамендацыі: 12+

Мова: беларуская

Ролі выконваюць: Дар’я Лазарчык, Юлія Гружэўская, Вераніка Буслаева, Павел Шыкуноў, Валерыя Лялькова, Павел Зароўскі.

Улада Альхоўская – беларуская пісьменніца, драматург і сцэнарыст. Яе  п'есы ўваходзілі ў лонг- і шорт-лісты міжнародных конкурсаў "Монадрама-2019", "Час драмы", "Зыходная падзея – XXI век", "ЛітаДрама", "Маленькая Рэмарка", "Вялікая Рэмарка", "Дзеючыя асобы" і іншых. У 2025 годзе за зборнік п’ес "Аватары тэатра" атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Лепшы драматургічны твор".

Сцэнічнае чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, "правобраз" спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Квіткі можна набыць тут.

01.07.2026 г.