Лекцыя "Беларуская драматургія: сучаснае і мінулае" у рамках Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча
У рамках творчых лабараторый Цэнтра беларускай драматургіі ў Бабруйску, 23 лістапада ў 18:00 у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча пройдзе лекцыя "Беларуская драматургія: сучаснае і мінулае".
Што адбывалася ў беларускай драматургіі і ўвогуле літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя? Якія тэмы хвалявалі аўтараў, як яны эксперыментавалі з формай? Ці ўплывала проза на драматургію і наадварот? Як пошукі мінулага паўплывалі на дзейнасць сучасных аўтараў? Пра гэта мы пагаворым на лекцыі.
Лектар Анастасія Васілевіч – тэатразнаўца, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі.
Калі: 23 лістапада, 18:00.
Месца правядзення: малая сцэна Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча.
Працягласць: 1 гадзіна.
Уваход па папярэднім запісе: (80225) 71-69-28.