test

Драматургічная лабараторыя "Хто смяецца?" у рамках Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча

З 17 па 24 лістапада Цэнтр беларускай драматургіі сумесна з Магілёўскім абласным тэатрам драмы і камедыі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча правядзе лабараторыю "Хто смяецца?". Назва, якая адсылае да знакамітай п’есы Кандрата Крапівы, невыпадковая: менавіта 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай драматургіі прысвечаны сёлетні фестываль.

Камедыя – гэта не толькі самы вясёлы, але і самы складаны драматургічны жанр, бо выклікаць усмешку не так проста, як можа здацца на першы погляд. Пад кіраўніцтвам ЦБД драматургі сем дзён будуць шукаць формулу камедыі і яе мову. Мэта лабараторыі складаецца не толькі ў нараджэнні новых твораў, але і ў тым, каб дазволіць кожнаму сучаснаму аўтару выйсці са звыклага ідэйна-тэматычнага поля і паспрабаваць нешта новае.

У выніку лабараторыі будуць створаны эскізы п’ес, прэзентацыя якіх адбудзецца 24 лістапада ў 11:00 на малой сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча.

Уваход па папярэднім запісе: (80225) 71-69-28.

Колькасць месцаў абмежаваная.

16.11.2026 г.