test

Лекцыя "Сакрэты камедыі: творчасць Кандрата Крапівы" ў рамках Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча

18 лістапада ў 17:00 у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча адбудзецца лекцыя Цэнтра беларускай драматургіі "Сакрэты камедыі: творчасць Кандрата Крапівы".

Камедыя – жанр не самы просты, бо патрабуе не толькі пошуку сюжэта, але і своеасаблівага ключа да душы чытача, гледача. Разам з гэтым паўстае пытанне: як зрабіць камедыйную гісторыю не проста смешнай, але і ідэйна выразнай, глыбокай? Знайсці дакладны адказ дапаможа аналіз творчасці Кандрата Крапівы – беларускага майстра савецкай камедыі.

Творчасць гэтага драматурга характарызуецца шматграннасцю гумару. Аўтар выкарыстоўвае камізм для таго, каб вызваць усмешку. Але гэта не асноўная мэта яго твораў, бо Кандрат Крапіва стварае свет, дзе камедыя і трагедыя ўзаемаабумоўлены. Гумар становіцца і сродкам раскрыцця канфлікту, і асаблівасцю светапогляду драматурга. Што дазваляе камедыям творцы дасюль гучаць па-сучаснаму і актуальна? Аб гэтым мы паразважаем на лекцыі.

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Калі: 18 лістапада, 17:00.

Месца правядзення: малая сцэна Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча.

Працягласць: 1 гадзіна.

Уваход па папярэднім запісе: (80225) 71-69-28.

 

16.11.2026 г.