test

Рэжысёрская лабараторыя "Кропкі часу" ў рамках Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча

Лабараторыя Цэнтра беларускай драматургіі, якая адбудзецца з 17 па 24 лістапада ў рамках Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча, прадставіць "Кропкі часу".

На працягу тыдня маладыя творцы будуць працаваць над эскізамі спектаклей па п’есам сучасных аўтараў. Педагогам і куратарам лабараторыі стане знакаміты рэжысёр і драматург Карына Бесолці. У фінальны дзень фестывалю, 24 лістапада ў 14:00 адбудзецца прэзентацыя эскізаў, якія нарадзіліся падчас лабараторыі.

Запрашаем вас разам з намі ў свет сучаснага тэатра!

Месца правядзення: малая сцэна Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча. Уваход па папярэднім запісе: (80225) 71-69-28.

Колькасць месцаў абмежаваная.

16.11.2026 г.