4 лістапада ў 18:00 (серада) чакаем вас на лекцыі з цыклу "Беларуская драматургія ХХ стагоддзя", якая будзе прысвечана творчасці Уладзіслава Галубка – першага народнага артыста БССР. Рэжысёрская, акцёрская і нават адміністратарская дзейнасць Уладзіслава Іосіфавіча была накіравана на ўсебаковае развіццё беларускага прафесійнага тэатра, у якім традыцыі злучаліся з сучаснымі тэндэнцыямі сцэнічнага мастацтва.
Самабытнасць творчых пошукаў гэтага культурнага дзеяча ў поўнай меры праявілася дзякуючы яго п’есам, якія ён нярэдка інсцэнізаваў разам з акцёрамі-аднадумцамі. Але ўсё ж такі, што робіць п’есы творцы па-сапраўднаму ўнікальнымі? Чым яны да гэтага часу прыцягваюць увагу іншых рэжысёраў? Што звязвае драматургію Уладзіслава Іосіфавіча з дзейнасцю Кандрата Крапівы і Андрэя Макаёнка? Пра ўсё гэта мы паразважаем на лекцыі.
Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнавец, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.
Калі: 4 лістапада (серада), 18:00.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін.
Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.
Фотасправаздача:
РТБД/ЦБД/Пекінскі народны мастацкі тэатр 18 – 25 кастрычніка
РТБД/ЦБД 4 лістапада
РТБД/ЦБД 23 лістапада
РТБД/ЦБД 24 кастрычніка