test

Конкурс па стварэнні камедый для драматычнага тэатра

Дэдлайн: 1 верасня

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі разам з Цэнтрам беларускай драматургіі і адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк „Беларусбанк“ абвяшчаюць конкурс па стварэнні п'ес для драматычнага тэатра «Comedy.by».

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

Мэта конкурсу – пашырэнне рэпертуарнай палітры тэатраў творамі, якія адказваюць разнастайнасці культурных запытаў грамадства.

Задачай конкурсу з'яўляецца стварэнне для прафесійных драматычных калектываў рэспублікі арыгінальных п’ес камедыйнага жанру, па мове, змесце і форме адпаведных крытэрыям сучаснага тэатра.

ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАДСТАЎЛЕНЫХ НА КОНКУРС П’ЕС

Конкурс праводзіцца ў адной намінацыі – камедыя для драматычнага тэатра. П'есы, якія не адказваюць названаму жанру, не разглядаюцца.

У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. Месца пражывання ўдзельнікаў конкурсу пад увагу не прымаецца.

На конкурс прымаюцца арыгінальныя п'есы камедыйнага жанру для драматычнага тэатра, напісаныя на беларускай і рускай мовах у перыяд 2016-2018 гг. Указанне года стварэння п'есы з'яўляецца абавязковым.

У конкурсе НЕ могуць прымаць удзел п'есы:

  • пастаўленныя ў прафесійных тэатрах і антрэпрызах;
  • апублікаваныя ў друку і на электронных носьбітах;
  • якія прымалі ўдзел у публічных сцэнічных чытках, іншых конкурсах;
  • інсцэніроўкі;
  • п’есы па матывах любых літаратурных твораў (выключэнне складаюць п'есы, якія створаны аўтарамі па матывах уласных твораў);
  • п'есы, напісаныя па сюжэтах народнага фальклору, антычных міфаў і легенд;
  • пераклады камедый з іншых моў.
  • не разглядаюцца п'есы, якія ўтрымліваюць нецэнзурную лексіку, грубыя словы і выразы.

Адзін удзельнік можа прадставіць на конкурс не больш за дзве п'есы.

ТЭРМІНЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Прыём п'ес для ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляецца толькі ў электронным выглядзе на адрас c з 5 сакавіка да 1 верасня 2018 года (уключна).

Калі на дату заканчэння тэрміну прыёму п'ес пададзена менш за 12 твораў, Арганізатары пакідаюць за сабой права на падаўжэнне тэрміну прыёму п'ес або адмену конкурсу.

Падвядзенне вынікаў конкурсу праводзіцца ў два туры:

  • Верасень, кастрычнік 2018 г. – адборачны тур, па выніках якога журы фарміруе і зацвярджае шорт-ліст п'ес, дапушчаных на заключны тур конкурсу. Пералік п'ес шорт-ліста публікуецца на сайце Цэнтра беларускай драматургіі. Да канца кастрычніка 2018 года не больш за тры ўрыўка з кожнай п'есы шорт-ліста будуць паказаны журы конкурсу і тэатральнай грамадскасці ў форме пастановачных чытак, якія праводзіць Цэнтр беларускай драматургіі.
  • Лістапад 2018 г. – заключны тур, у якім вызначаюцца пераможцы, уручаюцца прэміі і дыпломы конкурсу.

ПРЭМІІ КОНКУРСУ

Для пераможцаў засноўваюцца дыпломы і наступныя грашовыя прэміі:

  • гран-пры – 8 000 (восем тысяч) беларускіх рублёў;
  • першая прэмія – 6 000 (шэсць тысяч) беларускіх рублёў;
  • другая прэмія – 4 000 (чатыры тысячы) беларускіх рублёў;
  • трэцяя прэмія – 2 000 (дзве тысячы) беларускіх рублёў.

З сумы кожнай прэміі ўтрымліваюцца падаткі, зборы і абавязковыя плацяжы згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Агульны прэміяльны фонд конкурсу складае 20 000 (дваццаць тысяч) беларускіх рублёў.

Крыніцай фінансавання конкурсу з'яўляюцца грашовыя сродкі ААТ «АСБ „Беларусбанк“ паводле дамовы аб бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

СКЛАД ЖУРЫ

Старшыня журы – Гарцуеў Аляксандр Фёдаравіч – мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні журы – Марчанка Аляксандр Анатольевіч – кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі, рэжысёр, акцёр.

Члены журы:

  • Бабкова Вольга Уладзіміраўна – кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы;
  • Валадзько Вацлаў Браніслававіч – памочнік мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі;
  • Ганчарова-Грабоўская Святлана Якаўлеўна – прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры БДУ;
  • Кулікоўскі Сяргей Міхайлавіч – галоўны рэжысёр Новага драматычнага тэатра г.Мінска;
  • Мальчэўская Алена Аляксандраўна – галоўны рэдактар часопіса «Полымя», тэатральны крытык;
  • Смольская Крысціна Рычардаўна – кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М.Горкага, кандыдат мастацтвазнаўства;
  • Траяновіч Таццяна Міхайлаўна – кіраўнік Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, рэжысёр.

Журы конкурсу мае права змяншаць або павялічваць памеры і колькасць прэмій, замяняць або ўводзіць новыя прэміі, не выходзячы за межы агульнага прэміяльнага фонду.

Журы прымае свае рашэнні ў парадку адкрытага галасавання. Члены журы маюць роўную вагу галасоў пры прыняцці ўсіх рашэнняў. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў, з'яўляюцца канчатковымі і абскарджанню не падлягаюць.

 

27.03.2018 г.