test

Балыка Дзіяна

Драматург, паэт, празаік

Дзiяна Уладзіміраўна Балыка нарадзілася 28.03.1979 г. ў Расеi ў горазде Палярный, Мурманская вобласці, ў вайсковай сям'i. З 1985 года жыве на Беларусi, з 1991 года ў Мінску 

Піша па-руску. Жыве ў Мiнску, Маскве, Рызе. Шмат падарожнiчае. 

Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Маскоўскі літаратурны інстытут па спецыяльнасці драматург. Працавала ў Нью-Йорку ў газеце "Новое русское слово", на радыё "People waves", у Мінску выдавала газеты «В десятку» і «Альфа-Афиша». Аўтар паэтычных зборнікаў "Шмат-шмат дзён" (1999), "Вокны насцеж" (2001), "Уцякаючая лінія" (2003), «Сёння, зараз, назаўжды» (2009), «P.S. 101 вершадкрыццё для цябе» (2012).  

Майстар нейра-лінгвістычнага праграмавання (навучалася ў Мінскім цэнтры НЛП). Аўтар двадцаці кніг па псіхалогіі адносін і НЛП, выдадзеных у расейскім выдавецтвы «ЭКСМО».  

Аўтар двадцаці п'ес. Візітоўкай драматурга стала п'еса "Белы анёл з чорнымі крыламі" (пастаўлена ў 18 гарадах, ў чатырох краінах – на Беларусi, Украiне, Расеi, Польшчы). Сярод пастаўленых п'ес таксама: "Псіхааналітык для псіхааналітыка", "Пупавіна", «Раман + Юлія», «Любiмая жанчына мiнiстра», «Вяселля не будзе», «Закахайся ня глядзячы», «Pine Bar», «Яблычны пiрог», «Жыццёубога» і інш.Удзельнік і пераможца міжнародных драматургічных конкурсаў і фестываляў (СТД РФ, "Еўразія", "Пяць вечароў", "Любімаўка", «ПАНАРАМА» і іншых).  

Член Саюза пісьменнікаў Масквы, член Міжнародная асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, член Беларускай асацыяцыі журналістаў, член Саюза музычных дзеячоў. 

  

 

Асабісты сайт аўтара www.dia-blo.net