Цэнтр беларускай драматургіі запрашае беларускіх драматургаў прыняць удзел у VII Міжнароднай драматургічнай лабараторыі, якая адбудзецца 24 – 29 мая 2018 года. Куратар лабараторыі – Алена Ісаева (Масква).
Для ўдзелу ў адборы неабходна да 01.05.2018 г. даслаць на адрас заяўку, матывацыйны ліст і некалькі сваіх твораў (па жаданню).
Заяўка павінна змяшчаць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку
- год нараджэння
- месца пражывання
- адукацыю
У матывацыйным лісце неабходна растлумачыць прычыны, што пабудзілі вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма ліста вольная, але не больш за 1200 знакаў.
Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь альбо асобы, што пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі
- якім споўнілася 18 гадоў
- людзі, якія «пішуць» (па прафесіі і па прызванню) з практыкай і без
- гатоўнасць да актыўнай работы ў сціснутыя тэрміны з 24 па 29 мая 2018 года за межамі Мінска (лабараторыя выязная)
- гатоўнасць да ўзаемадзеяння і пошукаў новых форм
*Падчас лабараторыі НЕ праводзіцца работа па абучэнню азам драматургіі
*Выдаткі па пражыванню і харчаванню у рамках лабараторыі пакрывае Цэнтр беларускай драматургіі
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада