test

Спектакль “Вечар” у Пекіне

РТБД/ЦБД/Пекінскі народны мастацкі тэатр 18 – 25 кастрычніка 

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі прадставілі Беларусь на Міжнародным тэатральным фестывалі Пекінскага народнага мастацкага тэатра.

Ужо трэці раз спектакль “Вечар” па п’есе беларускага драматурга Аляксея Дударава прагучаў для жыхароў і гасцей Кітая. Сяброўства тэатра з гэтай унікальнай краінай пачалося год летась, восенню 2025 года, калі спектаклі ЦБД і РТБД сталі ўдзельнікамі Кітайскага Шанхайскага міжнароднага фестывалю мастацтва і Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Autumn IS”. Летам 2026 года наш калектыў вярнуўся ў Шанхай з пастаноўкай “Вечар”. Таму паказы спектакля, якія адбыліся на пекінскай сцэне 22, 23, 24 і 25 кастрычніка 2026 года, сталі па-сапраўднаму важнымі, бо яшчэ раз падкрэслілі: ніякіх моўных бар’ераў не існуе, калі побач ёсць мова мастацтва.

Калектыў РТБД і ЦБД не толькі пазнаёміў гледачоў кітайскай сталіцы з беларускай драматургіяй, але прыняў удзел і ў іншых мерапрыемствах. 18, 19 кастрычніка ў рамках фестывалю адбыўся Другі Сусветны тэатральны форум (“Новыя гарызонты тэатра” – Міжнародны тэатральны семінар). На ім сабраліся выбітныя дзеячы тэатра, кіраўнікі тэатральных калектываў і лідэры тэатральнай індустрыі з усяго свету, каб абмяняцца досведам і наладзіць міжнароднае супрацоўніцтва. Менавіта Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі прадставілі Беларусь на гэтым форуме.

28.10.2026 г.