19-23 лістапада
Запрашаем на тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Play a play», які пройдзе з 19 па 23 лістапада.
Мы прапануем пашырыць успрыйманне і ўсвядоміць п'есу не толькі як тэкст для чытання альбо аснову будучага спектакля. На тыдні драматургіі глядач зможа стаць удзельнікам ларпаў (ролевых гульнях жывога дзеяння) па матывах сучасных беларускіх п'ес, даведацца пра розныя формы тэатра, убачыць культавую візуальную п'есу «Я свободен» Павла Пряжко і паслухаць харор-чытанні пад электронную музыку беларускіх артыстаў.
Мерапрыемства Цэнтра беларускай драматургіі ў рамках тыдня «Play a play» праходзяць сумесна з Адукацыйным цэнтрам «Пост» і культурным хабам «Ок16».
28.11.2018 г.
Лекцыя "Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя: Рыд Таліпаў"
РТБД/ЦБД 28 студзеня
Цэнтр беларускай драматургіі ў 2025 годзе
РТБД/ЦБД вынікі 2025 года