test

«Новадрамаўскі аганёк»

Цэнтр беларускай драматургіі запрашае 25 лютага ў 19.00 на капуснік, білеты можна набыць па спасылцы.

Хопіць «новых драм», хопіць драматызаваць. Сучасная драматургія – гэта складана і сур’ёзна. Але часам над ёй можна і пасмяяцца, бо ў сучасных п’есах столькі іроніі, што прыйшоў час паіранізаваць і над гэтым.

Запрашаем на «Новадрамаўскі аганёк» – свята сучаснай драмы, капуснік Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога вы не толькі адпачнеце, але і даведаецеся пра закуліснае жыццё драматурга. Фрагменты спектакляў, музычныя і драматычныя нумары – маладыя аўтары і рэжысёры, запрошаныя «зоркі» створаць незабыўную атмасферу.

У новае жыццё з сучаснай драматургіяй. Вясна – гэта добры пачатак!

12.02.2019 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая