Цэнтр беларускай драматургіі адкрывае сезон лекцый.
2 кастрычніка ў 18:00 запрашаем на лекцыю «Беларуская рэжысура: Барыс Луцэнка».
Барыс Луцэнка – рэжысёр, народны артыст Рэспублікі Беларусь, які змяніў ход тэатральных працэсаў у другой палове ХХ стагоддзя. Распрацоўваючы тэму дабра і зла, ён імкнуўся стварыць той тэатр, які дапаможа чалавеку зразумець самога сябе – спавядальны тэатр.
Зараз шматлікія адкрыцці рэжысёра і пастановачныя прыёмы могуць здавацца звыклымі, але за імкненне да метафарычнага, а не бытавога тэатра Барыс Луцэнка доўгі час падвяргаўся крытыцы. На лекцыі вы даведаецеся, як ён працаваў з паэтыкай тэксту і як гэта паўплывала на развіццё беларускага тэатра.
Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.
Дата: 2 кастрычніка, 18:00.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна 44).
Працягласць: 1 гадзіна.
Уваход па рэгістрацыі.
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада