Жанр: чытанне п'есы
Драматург: Алена Папова
Працягласць: 1 г. 30 хв.
16+
«Гісторыі дзіўнага свету» – трыптых з маленькіх п’ес «Дуй!», «Пячора Цыклопа» і «Дрэва». Усе яны прасякнуты экзістэнцыйным настроем і прагай герояў да лепшага жыцця. Аднак ці існуе гэта лепшае жыццё альбо наша рэчаіснасць – самае каштоўнае? Сапраўды дзіўныя гісторыя пра іншапланецяніна, магічную пячору і незнаёмца-трыксцера пераўтвараюцца ў сучасныя прытчы. Містычная атмасфера, нябачныя рэчы і космас – усё гэта можна знайсці ў п’есе Паповай.
Ролі выконваюць: Сяргей Шымко, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч, Канстанцін Воранаў, Сцяпан Краўчук, Дар'я Лазарчык.
Алена Папова – знакаміты беларускі драматург і празаік, лаўрэат тэатральнай Прэміі імя К. Крапівы. Яе п’есы ставіліся ў тэатрах Беларусі, Расіі, Украіны, Кыргызстана, Германіі, Швейцарыі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Японіі. Яшчэ ў 1994 годзе Алена Папова стала пераможцай Першага Еўрапейскага конкурсу п'ес, а яе драматургічныя творы неаднаразова траплялі на розныя тэатральныя фестывалі і конкурсы.
Чытанне адбудзецца ў межах праекта "Рэтраспектыва".
"Рэтраспектыва" – праект Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога адбудуцца чытанні п’ес 1990-х, 2000-х і 2010-х гадоў. Драматургі заўсёды прапаноўваюць актуальныя для свайго часу праблематыку, герояў і формы тэкстаў. Экспрэс-рэтраспектыва дазваляе ўбачыць як адрозненні, так і падабенства п’ес розных гадоў. На працягу некалькіх месяцаў са сцэны прагучаць тэксты Алены Паповай, Сяргея Гіргеля і Аляксандра Савухі.
Сцэнічнае чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
Фотасправаздача:
РТБД/ЦБД 18 лютага
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада