Жанр: меланхалічная камедыя
Аўтар: Аляксей Макейчык
Рэжысёр: Алена Зміцер
Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту
18+
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п’есы “Блытаніна” Аляксея Макейчыка.
Дзяніс прыходзіць да Марты, каб разабрацца з праблемамі ў жыцці. Марта – псіхолаг, якая бярэ за сеанс немалыя грошы. Але чаму сустрэчы прыводзяць не да паляпшэння сітуацыі Дзяніса, а да з’яўлення незвычайных лістоў з мінулага? І ўвогуле, ці ўсё так, як падаецца з пачатку альбо гэта нейкая блытаніна?
Аляксей Макейчык – сучасны беларускі драматург, п’есы якога траплялі ў шорт і лонг-лісты фестываляў «За!Тэкст», «Еўразія», «WriteBox», «Любімаўка» і г.д. П'еса «Блытаніна» была напісана на Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі.
Ролі выконваюць: Дзяніс Аўхарэнка, Алена Зміцер
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
РТБД/ЦБД 28 лістапада
РТБД/ЦБД 16 лістапада
РТБД/ЦБД 4 лістапада