Нарадзілася 13 верасня1935 года ў г. Барысаў Мінскага раёна.
Будучы школьніцай напісала два апавяданні, і адзін з іх - «Слалам» надрукавала раённая газета.. Скрнчыла філалагічны факультэт БДУ імя Леніна.
Доўгі час працавала ў вясковых школах.
Першая вялікая п'еса «Лесавічка» была прачытана А.Макаёнкам, які адзначыў «Ваша першая п'еса намнога лепей, чым мая першая». Пра другую – “Роза в обмен” – В.Раеўскі сказаў мне: «Гледачу гэта будзе цікава, а мне - не». Праўда, зараз яна знаходзіцца ў «партфелі» «Новага тэатра».
Па просьбе з.а. Рыммы Маленчэнка для яе бенефісу напісала монап'есу «Да свайго ганку», для рэжысёра В.Внукава – камедыю « Се ля ві і “Мікітаў лапаць», для П.Дубашынскага і Л.Цімафеевай – трагікамедыю «Пасядзелкі».
Аўтар шматлікіх тэкстаў да песень.