test

XV Міжнародная драматургічная лабараторыя

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 мая

Цэнтр беларускай драматургіі адкрывае прыём заявак ад драматургаў на XV Міжнародную драматургічную лабараторыю, якая пройдзе з 4 па 9 верасня 2026 года.

Для ўдзелу ў адборы неабходна да 20 мая 2026 года накіраваць заяўку, матывацыйны ліст і свае драматургічныя ці іншыя літаратурныя творы (1-2 тэксты, калі ёсць) на пошту dramacenter@rtbd.by.

У заяўцы неабходна ўказаць:

- прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам);

- дату нараджэння (цалкам);

- нумар мабільнага тэлефона;

- месца пражывання і грамадзянства.

У матывацыйным лісце неабходна пазначыць прычыны, якія падштрухнулі вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма ліста свабодная, не больш за 1200 знакаў.

Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:

- пражыванне ў Беларусі;

- старэйшыя за 18 гадоў;

- людзі, якія пішуць (па прафесіі, па прызванні, інакш «ніяк))»);

- адкрытасць да ўзаемадзеяння і пошуку новых форм;

- гатоўнасць да інтэнсіўнай працы з 4 па 9 верасня 2026 года.

*Фармат лабараторыі - выязны, з начоўкамі. Таму просім загадзя планаваць гэтыя дні, каб вызваліць іх ад афіцыйнай працы.

Лабараторыя будзе праходзіць пад Мінскам.

Праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца арганізатарамі.

План лабараторыі:

- фарміруюцца пары драматург-рэжысёр;

- куратар-драматург праводзіць серыю майстар-класаў, накіраваных на раскрыццё драматургічнага патэнцыялу ўдзельнікаў;

- драматургі сумесна з рэжысёрам ствараюць і прадстаўляюць сінопсісы сваіх п'ес, па магчымасці чытаюць ужо гатовыя фрагменты тэксту;

- пасля лабараторыі драматургі дапісваюць п'есы да абазначанага дэдлайну;

- лепшыя тэксты прадстаўляюцца на вялікай сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў фармаце сцэнічнага чытання.

* ДРАМАТУРГІ БЯРУЦЬ НА СЯБЕ АБАВЯЗАК ДАПІСАЦЬ П'ЕСУ ПАСЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ЛАБАРАТОРЫІ І ПРАДСТАВІЦЬ ЯЕ ЦЭНТРУ БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ.

*Аўтарскія правы на твор застаюцца за аўтарам.

*Падчас лабараторыі НЕ праводзіцца праца па выкладанні асноў драматургіі.

* Рассяленне ўдзельнікаў праводзіцца ў двух-трохмесныя нумары.

*Інфармацыя аб куратары будзе размешчана ў бліжэйшы час.

29.04.2026 г.
XV Міжнародная драматургічная лабараторыя

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 мая

Міжнародная тэатральная акустычная школа

МКТС/МФГС/РТБД/ЦБД 31 сакавіка - 6 красавіка

Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая