test

V Міжнародная драматургічная лабараторыя. Дзень трэці.

Трэці дзень драматургічная лабараторыі быў дууужа насычаным. Адразу пасля абеду адбыўся майстар-клас Яраславы Пуліновіч для раскрыцця творчага патэнцыялу нашых удзельнікаў, пасля ёга для падтрымання фізічнага стану і канцэнтрацыі думак, ну, а ўвечары ў драматургаў ўжо павінны былі быць гатовымі заданні, атрыманыя на апошнім абмеркаванні. 

Пачынаючы з другога дня « хатнія заданні» драматургаў пачалі адрознівацца, да кожнай пары быў персанальны падыход. Нехта павінен быў падрыхтаваць падрабязныя характарыстыкі сваіх галоўных герояў, нехта дапрацоўваў «паэпізоднік», а нехта паспеў напісаць першую сцэну... Трэба сказаць, што дзякуючы такому падыходу абмеркаванне трэцяга дня было выразным, кароткім і амаль пасля кожнай справаздачы гучалі словы пахвалы і згоды.

Заданне на чацвёрты дзень было яшчэ больш разнастайным. Сёння нам тут будзе дакладна весела. Справаздачу чакайце заўтра.

P.S. А яшчэ да нас прыехаў рэвізор – кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка, і зрабіў прыгожыя кадры падчас таго, калі мы «выстаўлялі» асаны.

03.02.2017 г.