27 траўня ў 11.00 на малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбылася прэзентацыя вынікаў чатырохдзённай VI Міжнароднай драматургічнай лабараторыі. Шэсць пар, кожная з якіх складалася з рэжысёра і драматурга, прэзентавалі канцэпцыі сваіх п’ес, разгорнутыя сінопсісы, ілюстрацыі да сюжэтных перапецій. Тэматычны дыяпазон шырокі: падлеткавае станаўленне, пошук сэнсу жыцця, стварэнне гатэля з турмы, крызіс адносін, сямейныя крыўды, дзіцячыя траўмы. Зусім хутка пачнем падрабязна знаёміць вас з кожнай парай і яе ідэяй!
Дзякуй усім, хто прыйшоў на падвядзенне вынікаў, падтрымаў прэзентуючых і падзяліўся сваімі каштоўнымі думкамі.
02.06.2017 г.
Спектаклі "Вечар" і "МАЙ ХОМЛЭНД": рознымі галасамі пра любоў да дома
Тэкст-разважанне да Тыдня беларускай драматургіі
Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі: "Самсон за дзвярыма"
РТБД/ЦБД 5 сентября, 19:00