test

Адбылася прэзентацыя вынікаў VI Міжнароднай драматургічнай лабараторыі

27 траўня ў 11.00 на малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбылася прэзентацыя вынікаў чатырохдзённай VI Міжнароднай драматургічнай лабараторыі. Шэсць пар, кожная з якіх складалася з  рэжысёра і драматурга,  прэзентавалі канцэпцыі сваіх п’ес, разгорнутыя сінопсісы, ілюстрацыі да сюжэтных перапецій. Тэматычны дыяпазон шырокі: падлеткавае станаўленне, пошук сэнсу жыцця, стварэнне гатэля з турмы, крызіс адносін, сямейныя крыўды, дзіцячыя траўмы.  Зусім хутка пачнем падрабязна знаёміць вас з кожнай парай і яе ідэяй!

Дзякуй усім, хто прыйшоў на падвядзенне вынікаў, падтрымаў прэзентуючых і падзяліўся сваімі каштоўнымі думкамі.

02.06.2017 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая