Гісторыя пра і для падлеткаў на сцэне РТБД! Запрашаем на сцэнічнае чытанне п’есы "Ма-Сін-Сін" Улады Альхоўскай – драмы для сямейнага прагляду, у якой уздымаюцца важныя тэмы, часам складаныя для абмеркавання. Гераіня сутыкаецца з паразуменнем, што адзнакі не галоўнае, адзінота пераадольваецца шчырасцю, а жыццё мае свой канец.
Рэальнасць Іры складаецца з урокаў – школа, танцы, спевы, заняткі на скрыпцы, замежным мовам, нават курсы па стварэнні мабільных прылад. Так было не заўсёды, аднак зараз дзяўчынка ўпэўнена: у жыцці ёсць адзіны правільны шлях – быць ідэальнай і заўсёды занятай. Хуліган Косця – процілегласць Іры, таму яна вырашае заняцца перавыхаваннем задзіры. Аднак з кожнай хвілінай становіцца зразумела: дапамога патрэбна зусім не Косце…
Аўтар: Улада Альхоўская
Рэжысёр: Марыя Гуцава
Жанр: гісторыя аднаго сяброўства
Працягласць: 1 г. 10 хв. без антракту
Узроставыя рэкамендацыі: 12+
Мова: беларуская
Ролі выконваюць: Дар’я Лазарчык, Юлія Гружэўская, Павел Шыкуноў, Валерыя Лялькова, Павел Зароўскі.
Улада Альхоўская – беларуская пісьменніца, драматург і сцэнарыст. Яе п'есы ўваходзілі ў лонг- і шорт-лісты міжнародных конкурсаў "Монадрама-2019", "Час драмы", "Зыходная падзея – XXI век", "ЛітаДрама", "Маленькая Рэмарка", "Вялікая Рэмарка", "Дзеючыя асобы" і іншых. У 2025 годзе за зборнік п’ес "Аватары тэатра" атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Лепшы драматургічны твор".
Сцэнічнае чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Квіткі можна набыць тут.
РТБД/ЦБД 19, 20 чэрвеня
МКТС/МФГС/РТБД/ЦБД 31 сакавіка - 6 красавіка
РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая
РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая