test

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі: лекцыя

4 верасня ў 17:00 (пятніца) чакаем вас на лекцыі “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя і Эліза Ажэшка”.

Што адбывалася ў беларускай драматургіі і астатняй літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя? Якія тэмы хвалявалі аўтараў, як яны эксперыментавалі з формай? Ці ўплывала проза на драматургію і наадварот?

У прызме мінулага стагоддзя складана не ўзгадаць Элізу Ажэшка – беларускую пісьменніцу, якая ў 1905 і 1909 гадах была намінавана на Нобелеўскую прэмію. Яе творчасць прасякнута асветніцкімі ідэямі, вылучаецца псіхалагізмам і глыбінёй характараў. “Хам” – адзін з культавых твораў Ажэшка. Гэтую аповесць пра жыццё сялян Нёманскага краю неаднаразова інсцэніравалі і інтэрпрэтавалі.

На лекцыі вы даведаецеся як і пра драматургію к.XIX-п.XX, так і пра сцэнічныя пошукі рэжысёраў пры ўвасабленні “Хама”.

Лектары:

Анастасія Васілевіч – тэатразнаўца, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі;

Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Калі: 4 верасня (пятніца), 17:00.

Месца правядзення: фае-галерэя РТБД (Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін.

Уваход па рэгістрацыі.

01.07.2026 г.