test

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя»

З 25 лютага па 3 сакавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя». Пра што вы думаеце, калі чуеце гэтую назву? Хутчэй за ўсё пра штосьці вельмі прадуктыўнае і насычанае – гэта так і ёсць! Бо сустрэць беларускую драматургію ў тэатры, дзе яна і так займае галоўныя пазіцыі, не складана. Але засяродзіць на ёй увагу, атрымаць тэарэтычныя і практычныя веды, звязаныя з сучаснай драматургіяй, пагутарыць з драматургамі ў свабодным фармаце і нават пагуляць у п’есы атрымаецца не часта.  Для гэтага мы падрыхтавалі семідзённую праграму, падчас якой у вас атрымаецца акунуцца ў свет сучаснай беларускай драмы.

Падчас тыдня вы зможаце пабачыць пяць спектакляў і пасля іх ўдзельнічаць у абмеркаванні п’ес з драматургамі. Запрашаем паглядзець «Білет на брэсцкі цягнік», «Гэта ўсё яна», «Сіндром Медэі», «А калі заўтра няма?», «Кар’ера доктара Рауса», «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў». Для тых, хто хоча наведаць усе спектаклі, мы прадугледзелі абанемент са зніжкай. Цэнтр беларускай драматургіі рыхтуе спецыяльны праект «Новадрамаўскі аганёк», падчас якога атрымаецца з гумарам парэфлексаваць на тэму беларускай «новай драмы». Таксама запланаваны майстар-клас па напісанню п’есы ад беларускага драматурга, дыскусія пра сучасную драматургію, лекцыя пра беларускую «новую драму» і два ларпа (гульні) па матывах сучасных беларускіх п’ес.

Чакаем вас на тыдні беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя»!

Рэгістрацыя:

  • 26 лютага ў 18.00 ЛАРП «Спачуванне» па матывах п’есы М. Дасько, запіс па спасылцы
  • 28 лютага ў 18.00 ЛАРП «Бзік» па матывах п’есы А. Макейчыка, запіс па спасылцы
  • 2 сакавіка ў 13.00 Лекцыя пра сучасную беларускую драматургію, запіс па спасылцы
  • 2 сакавіка ў 14.00 Майстар-клас па напісанню п’есы ад беларускага драматурга, запіс па спасылцы
  • 3 сакавіка ў 15.00 Дыскусія з гледачамі, прысвечаная сучаснай беларускай драматургіі, запіс па спасылцы
12.02.2019 г.