Маша, Эльга, Воля і Света – чатыры супрацоўніцы станцыі тэхнічнага абслугоўвання, аб’яднаныя агульнай справай. У кожнай свой светапогляд, характар ды ўзрост, аднак праца стварае моцную эмацыянальную сувязь паміж імі. У пэўны момант кожная з гераінь раптоўна сутыкаецца з адчуваннем, што наступае новы этап жыцця. Якім ён будзе, што ад яго чакаць? Зразумець цяжка. Непакой узрастае, калі на станцыю прыходзіць незвычайны заказ…
Час ад часу гераіні слухаюць "Поры года" Вівальдзі. П’еса, як і мелодыі кампазітара, нагадвае моцны, але ціхі дождж: з усіх бакоў б’юць думкі, падзеі, жыццёвыя перыпетыі, якія з’яўляюцца каталізатарам не знешніх, а ўнутраных змен.
"Чаму гэта важна" напісана на XIV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі, якая адбылася летась. У чэрвені 2026 года твор Юліі Млевы трапіў у лонг-ліст конкурса "Ермолаўская вясна".
Драматург: Юлія Млева.
Мова: беларуская.
18+
Сцэнічнае чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, эскіз, "правобраз" спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Квіткі можна набыць тут.
РТБД/ЦБД 5 сентября, 19:00
РТБД/ЦБД 4 верасня, 17:00
РТБД/ЦБД 3 верасня, 19:00