test

Міжнародная тэатральная акустычная школа

МКТС/МФГС/РТБД/ЦБД 31 сакавіка — 6 красавіка

Як прадстаўнікі розных народаў разумеюць адну з'яву? Пра гэта нам дазволіла паразважаць Міжнародная тэатральная акустычная школа, трэцяя сесія якой з 31 сакавіка па 6 красавіка праходзіла ў РТБД і ЦБД. Праект арганізаваны Міжнародным саюзам грамадскіх аб'яднанняў "Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў" пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.

Гэта вялікая лабараторыя, якая ўжо трэці раз аб'яднощвае тэатральных дзеячаў з розных краін дзеля таго, каб з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці, у прыватнасці гуку, паразважаць пра тое, што такое birdwatching – незвычайнае хобі, якое "будуецца" на назіранні за птушкамі.

На працягу тыдня ўдзельнікі з Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Малдовы пад кіраўніцтвам рэжысёра і педагога Віктара Рыжакова працавалі ў групах над урыўкамі па тэкстах сваіх сучаснікаў-землякоў. Таксама ладзіліся лекцыі, майстар-класы па вакале, харэаграфіі, падчас якіх удзельнікі аб'ядноўваліся, абменьваліся сваім культурным досведам. У выніку з'явіўся эксперыментальны тэатральны твор, створаны з пяці  частак, якія рэпрэзентуюць нам культуру іншых народаў, але аднолькава глыбока трактуюць вобраз птушкі.

Увосень у Самаркандзе адбудзецца фінальная частка Міжнароднай тэатральнай акустычнай школы, дзе ўдзельнікі ўсіх папярэдніх сесій збяруцца, успомняць свае работы і злучаць іх, каб сфарміраваць маштабнае шматнацыянальнае выказванне аб тым, што ўсе мы розныя, але пра адно.

22.04.2026 г.
Міжнародная тэатральная акустычная школа

МКТС/МФГС/РТБД/ЦБД 31 сакавіка - 6 красавіка

Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая