test

Міжнародная драматургічная лабараторыя: прыём заяў

Цэнтр беларускай драматургіі аб'яўляе набор на Міжнародную драматургічную лабараторыю, якая адбудзецца 11-16 верасня.

Для ўдзелу ў адборы неабходна да 10 чэрвеня адправіць на адрас cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст і некалькі сваіх твораў (па жаданні).

Заяўка павінна змяшчаць:

  1. - Прозвішча, імя;
  2. - год нараджэння;
  3. - месца пражывання і грамадзянства.

У матывацыйным лісце неабходна пазначыць прычыны, якія прымушаюць вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма ліста свабодная, не больш за 1200 знакаў, мы прымаем розныя фарматы матывацыйных лістоў.

Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:

  1. - пражываць у Беларусі;
  2. - мець 18 гадоў;
  3. - людзі, якія «пішуць» (па прафесіі і па прызванню) з практыкай і без;
  4. - гатоўнасць да актыўнай работы ў сціснутыя тэрміны з 11 па 16 верасня 2024 года за межамі Мінска (лабараторыя выязная);
  5. - гатоўнасць да ўзаемадзеяння і пошукаў новых форм.

План лабараторыі:

  1. - драматург і рэжысёр фарміруюць пару;
  2. - куратар праводзіць серыю майстар-класаў, накіраваных на раскрыццё драматургічнага патэнцыялу ўдзельнікаў;
  3. - пары ствараюць і прэзентуюць сінопсісы сваіх п'ес, па магчымасці чытаюць ужо гатовыя фрагменты тэксту;
  4. - драматургі ствараюць п'есы;
  5. - праходзяць сцэнічныя чытанні п'ес;
  6. - п'есы публікуюцца на сайце Цэнтра беларускай драматургіі і прапаноўваюцца тэатрам з мэтай далейшай іх пастаноўкі.

  • *Падчас лабараторыі НЕ праводзіцца праца па навучанні асновам драматургіі.
  • *Расходы на праезд, пражыванне і харчаванне пакрыюць арганізатары лабараторыі.
  • *Куратар будзе абвешчаны пазней.

08.05.2024 г.