Міжнародная драматургічная лабараторыя Цэнтра беларускай драматургіі створана ў 2012 годзе з мэтай развіцця беларускай драматургіі і стварэння новых п'ес для тэатральных пастановак.
Лабараторыя яўляецца выязной і праходзіць штогод. Куратар фарміруе пары, якія пішуць п’есы; кожная пара складаецца з рэжысёра і драматурга. У розныя гады куратарамі былі Міхаіл Угараў (Расія), Міхаіл Дурненкоў (Расія), Яраслава Пуліновіч (Расія), Павел Ар'е (Украіна). У лабараторыі прымалі ўдзел рэжысёры з Беларусі, Украіны, Латвіі; такія драматургі, як Дзмітрый Багаслаўскі, Канстанцін Сцешык, Віталій Каралёў, Павел Расолька і інш.
За шэсць гадоў існавання лабараторыі драматургамі было напісана больш за 30 арыгінальных п'ес, шмат з якіх траплялі ў шорт- і лонг-лісты прэстыжных драматургічных конкурсаў «Любимовка», «Ремарка», «Действующие лица» і ў праграму расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Золотая маска». Некаторыя п'есы былі пастаўлены ў тэатрах Беларусі і замежжа.
План лабараторыі:
- драматург і рэжысёр фарміруюць пару;
- куратар праводзіць серыю майстар-класаў, накіраваных на раскрыццё драматургічнага патэнцыялу ўдзельнікаў;
- пары ствараюць і прэзентуюць сінопсісы сваіх п'ес, па магчымасці чытаюць ужо гатовыя фрагменты тэксту;
- у Цэнтры беларускай драматургіі ладзіцца прэзентацыя сінопсісаў п'ес, на якую запрашаюцца тэатразнаўцы, СМІ, рэжысёры;
- драматургі ствараюць п'есы;
- праходзяць сцэнічныя чытанні п'ес;
- п'есы публікуюцца на сайце Цэнтра беларускай драматургіі і прапаноўваюцца тэатрам з мэтай далейшай іх пастаноўкі.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада