Позні вечар. Шашэйная дарога ўздоўж лесу. Коля на сваім аўтамабілі спыняецца ля абочыны і заўважае лася, якога збіла фура. Здавалася б, непрыемная сітуацыя, але раптоўна лось пачынае размаўляць... і Коля вырашае выратаваць жыхара лесу. Ці змогуць яны стаць сябрамі? Ці ўжывуцца ў адной кватэры? Ці не дарма Коля праявіў міласэрнасць? У гэтай гісторыі законы жывёльнага і чалавечага свету пераплятаюцца гэтак жа, як драматызм з камізмам.
П’еса "Самсон за дзвярыма" напісана на XIV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі, якая адбылася летась.
Драматург: Аляксандр Савуха.
Рэжысёр: Улад Віленчыц.
Мова: беларуская.
16+
Сцэнічнае чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, эскіз, “правобраз” спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Квіткі можна набыць тут.
РТБД/ЦБД 5 сентября, 19:00
РТБД/ЦБД 4 верасня, 17:00
РТБД/ЦБД 3 верасня, 19:00