Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на “Майстэрню пісьма”, якая адбудзецца 2 сакавіка ў 17:00 у рамках тыдня беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя”.
Што такое тэкст? Часцей за ўсё гэта перажыванні, якія аднойчы сталі словамі. Здаецца, адзін з самых цікавых спосабаў нараджэння літаратурных твораў – праца з тымі пачуццямі, якія прыходзяць да нас у розныя моманты жыцця.
Наша падсвядомасць валодае велізарнай сілай. Мы можам не ідэнтыфікаваць свой душэўны стан, але ён – сродак, які дапамагае нарадзіцца тэксту. На “Майстэрні пісьма” разам з драматургам у вас атрымаецца раскрыць творчы патэнцыял незразумелых унутраных станаў, ірацыянальных ідэй. Усе яны змогуць стаць тэкстам.
Працягласць: 1,5-2 гадзіны
Колькасць месцаў абмежаваная. Уваход па рэгістрацыі тут
РТБД/ЦБД 2 кастрычніка
РТБД/ЦБД/Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 21 жніўня