test

Лекцыя «Сучасная драматургія: ключ да разгадкі»

27 лютага ў 17:30 у рамках тыдня беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя” пройдзе лекцыя “Сучасная драматургія: ключ да разгадкі”.

Сучасныя п'есы рэдка падобныя да тых, што мы чыталі ў школе і ва ўніверсітэце. Як узнікла “новая драма”, у чым яе асаблівасці, куды падзеўся “сапраўдны герой” і чаму драматургія часам падобная да прозы? Праз гістарычную прызму вы зразумееце, як змянялася форма п'есы і як драматургі выкарыстоўваюць рэмаркі і лейтматыўныя вобразы.

Таксама закранецца і феномен беларускай драматургіі. Як развіваецца беларуская “новая драма”, што адбываецца з ідэйна-тэматычнай накіраванасцю п’ес, якія формы прапануюць беларускія аўтары? Дакументальныя і мак’юментарныя тэксты, аўтафікшн, міфалагічныя амажы – пра ўсё гэта атрымаецца паразважаць з Анастасіяй Васілевіч, кіраўніком ЦБД, тэатразнаўцай і драматургам.

Лекцыя будзе карысная для тых, хто наведвае спектаклі па сучаснай драматургіі, хоча асэнсавана чытаць ці пісаць п'есы.

 

Рэгістрацыя абавязковая. Зарэгістравацца магчыма тут.

21.02.2024 г.
Конкурс п’ес, прысвечаных 80-годдзю Перамогі

Міністэрства культуры/Саюз пісьменнікаў Беларусі/РТБД

Тэатралізаванае чытанне ўрыўкай з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»

РТБД/ЦБД/Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 11 красавіка