4 красавіка ў 17:00 у рамках Тыдня беларускай драматургіі “Рэтраспектыва” пройдзе лекцыя “П’еса як канструктар”.
Ці бываюць п’есы, напісаныя як проза? Альбо як паэзія? Як увогуле мы разумеем, што перад намі менавіта п’еса? Ці толькі па дзеючых асобах і дыялогах? На лекцыі вы даведаецеся пра элементы, з якіх складаецца драматургічны тэкст. Праз гістарычную прызму мы вызначым, як мянялася форма п'есы, як драматургі працуюць з героямі, рэмаркамі, лейтматыўнымі вобразамі, мовай. І як усё гэта ўплывае на фінальны тэкст.
Лектар Анастасія Васілевіч – тэатразнаўца, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі.
25.03.2025 г.
Спектакль “Вечар” у Пекіне
РТБД/ЦБД/Пекінскі народны мастацкі тэатр 18 – 25 кастрычніка
Лекцыя "Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Уладзіслаў Галубок"
РТБД/ЦБД 4 лістапада
Спектакль "Хам" на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў
РТБД/ЦБД 23 лістапада