test

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Валерый Раеўскі»

РТБД/ЦБД 6 лютага

Цэнтр беларускай драматургіі працягвае расказваць пра беларускіх рэжысёраў XX стагоддзя.

6 лютага (аўторак) у 18:00 пройдзе лекцыя «Беларуская рэжысура: Валерый Раеўскі». Валерый Раеўскі – рэжысёр, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Ён працаваў з тэатральнай эстэтыкай, якая існавала на мяжы акадэмізму і эксперыменту.

Адно з дасягненняў рэжысёра – актыўнае супрацоўніцтва са сваімі сучаснікамі, беларускімі літаратарамі. Ён звяртаўся да твораў Андрэя Макаёнка, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава, Уладзіміра Бутрамеева, Аляксея Дударава. Рэжысёр імкнуўся разважаць пра нацыянальны лёс беларусаў. Спектаклі Валерыя Раеўскага, у якіх паказана Беларусь у розныя гістарычныя перыяды, сталі свайго роду вялікай сцэнічнай анталогіяй. На лекцыі вы зможаце даведацца, як рэжысёр працаваў з тэкстамі беларускіх аўтараў і што вылучае яго пастаноўкі з шэрага сцэнічных твораў на падобную тэматыку.


Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.

Дата: 6 лютага, 18:00.


Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна.

Уваход па рэгістрацыі.


Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

30.01.2024 г.