test

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Андрэй Андросік»

ЦБД/РТБД 4 красавіка

Мы працягваем знаёмства з беларускімі рэжысёрамі ХХ стагоддзя.

4 красавіка у 18:00 пройдзе лекцыя "Беларуская рэжысура: Андрэй Андросік". Зараз гэтага рэжысёра ведае не так шмат наведвальнікаў тэатраў. Аднак тэатральныя пошукі Андрэя Андросіка займаюць значнае месца ў гісторыі беларускага тэатра.

На працягу многіх гадоў Андрэй Андросік увасабляў свае задумы на тэатральнай сцэне, але найбольш яркім стаў апошні этап яго творчасці  – праца ў ТЮГу. Імкнучыся пераасэнсаваць ідэю спектакляў для юнага гледача, ён хацеў стварыць “культурны асяродак сям’і”. Гэта было звязана з задумай аб тым, што тэатр здольны садзейнічаць станаўленню ўзаемаадносін дзяцей і бацькоў, а таксама –  фармаванню паўнавартаснай асобы. На лекцыі вы зможаце не толькі даведацца пра жыццё і творчасць Андрэя Андросіка, асаблівасці яго рэжысуры, але і паразважаць пра тэатр для дзяцей і тое, якім ён можа і нават павінен быць.

 Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.

Дата і час: 4 красавіка (чацвер) 18:00

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна.

*Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

Уваход па рэгістрацыі.

 

29.03.2024 г.
Конкурс п’ес, прысвечаных 80-годдзю Перамогі

Міністэрства культуры/Саюз пісьменнікаў Беларусі/РТБД

Тэатралізаванае чытанне ўрыўкай з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»

РТБД/ЦБД/Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 11 красавіка