Запрашаем вас 3 і 4 лістапада згуляць у ларп «Онікс». Пачатак у 18.00, кожны ларп разлічаны на 20 чалавек. Уваход вольны, запіс па тэлефоне +375296463836, Анастасія.
Ларп «Онікс» створаны па матывах аднайменнай п’есы беларускага драматурга Максіма Дасько. У тэксце раскрываецца дваровае жыццё падлеткаў, якое напоўнена хіп-хопам, раённымі і хатнімі вечарынкамі. Ларп абапіраецца не на сюжэт п’есы, а на яе атмасферу. Мы прапаноўваем вам сутыкнуцца з раённай рэальнасцю 1990-ых, бандамі, наркотыкамі і музыкай амерыканскіх гета.
*Ларп – ролевая гульня жывога дзеяння (ад англ. Live action Role-playing game, LARPG). Ларпы – гэта мастацтва на мяжы гульні, сторытэлінга і псіхадрамы. На ларпах няма гледачоў, ёсць удзельнікі, якія гуляюць у ларп дзеля ўласнага задавальнення і атрымання новага эмацыянальнага вопыту. Гейм-майстар прапаноўвае нейкую сітуацыю, а гульцы удзельнічаюць у ёй у якасці аднаго з персанажаў. Усе дзеянні, якія робяць гульцы, успрымаюцца як дзеянні іх персанажаў.
Аўтар і майстар ларпа – Марына Страпко. Марына – былая студэнтка тэатразнаўчага факультэта Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча), выпускніца Larpwriter Summer School (2016) и Larporatory (2016) у Вільнюсе (Літва). Удзельніца шматлікіх майстар-класаў і трэнінгаў па фізічнаму тэатру. Праводзіць ларпы на рускай, польскай і англійскай мове. З’яўлялася гейм-майстрам на «Ларп- марафоне – 2016» (Мінск, Беларусь), «Tallinn Larp Festival –2017» (Талін, Эстония), «Minsk Larp Festival – 2017» (Мінск, Беларусь), ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча (Познань, Польшча), ў прасторы «КХ» (Брэст, Беларусь). Стваральнік ларпаў «Choice» (2016, ў сааўтарстве з Валерыяй Булацкай) і «Klub Anonimowych Widzących» (2017, ў сааўтарстве з Marcin Ptaszyński, Michał Mandziuk).
Фотасправаздача:
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада