test

Круглы стол «Сакрэты сучаснага тэатра»

Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на круглы стол “Сакрэты сучаснага тэатра”, які адбудзецца 29 лютага ў 17:30 у рамках тыдня беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя”.

А ці ведаеце вы пра закуліссе тэатра? Як рэпетуюцца спектаклі, як рэжысёр узаемадзейнічае з трупай, як артысты працуюць над сваімі ролямі? А што наконт драматургічнай працы і лабараторных пошукаў? Стварэння дэкарацый і падрыхтоўкі касцюмаў?

У круглым стале будуць удзельнічаць рэжысёры, акцёры і сцэнографы нашага тэатра. Стваральнікі спектаклей “Карней”, “Альпійская балада”, “Вось я і прыйшла!” і г.д. Менавіта ад іх вы зможаце даведацца пра “тэатральныя сакрэты” і ўнутраную кухню мастацкага працэсу. У тым ліку задаць пытанні, якія вас цікавяць.

 Працягласць: 1 гадзіна.

Уваход па рэгістрацыі.

21.02.2024 г.
Конкурс п’ес, прысвечаных 80-годдзю Перамогі

Міністэрства культуры/Саюз пісьменнікаў Беларусі/РТБД

Апошні дзень падачы заявак – 1 верасня 2024 года

Тэатралізаванае чытанне ўрыўкай з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»

РТБД/ЦБД/Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 11 красавіка