«Концентрация 2020»
16 сакавіка а 19 гадзіне распачынаецца Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Концентрация» ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
16 сакавіка а 19 гадзіне ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца адкрыццё Тыдня сучаснай беларускай драматургіі «Концентрация».
Беларуская «новая драма» існуе ўжо другое дзесяцігоддзе. Даволі складана вызначыць дакладную дату яе ўзнікнення, але мы вырашылі абвесціць 2020 год юбілейным і прапануем адсвяткаваць гэту знакавую дату разам з намі.
З 16 па 22 сакавіка на сцэне РТБД будзе панаваць сучасная драматургія. У вас ёсць магчымасць не толькі паглядзець спектаклі, але і паразмаўляць з драматургамі, наведаць творчыя сустрэчы, абмеркаваць важныя пытанні сучаснай драматургіі на «круглом столе» з тэатральнымі крытыкамі, рэжысёрамі, літаратуразнаўцамі.
16 сакавіка (панядзелак)
18.30 Адкрыццё выставы ў фае РТБД, прысвечанай працэсам сучаснай беларускай драматургіі
19.00 «Круглый стол» па праблемах развіцця беларускай «новай драмы», падчас якога спікеры прааналізуюць гісторыю сучаснай айчыннай драматургіі і акрэсліваюць актуальныя драматургічныя тэндэнцыі.
Удзельнікі «круглага стала»:
- Дзмітрый Багаслаўскі – рэжысёр, драматург
- Святлана Ганчарова-Грабоўская – доктар філалагічных навук, прафесар БДУ, літаратуразнаўца
- Алена Мальчэўская – тэатральны крытык, галоўны рэдактар літэратурна-мастацкага часопіса «Полымя»
- Алена Папова – драматург
- Людміла Грамыка – тэатральны крытык
- Аляксей Стрэльнікаў – тэатральны крытык, менеджэр
- Таццяна Арцімовіч – тэатразнаўца, рэжысёр
Уваход вольны, рэгістрацыя па спасылцы
Чакаем Вас на мерапрыемствах Тыдня сучаснай беларускай драматургіі «Концентрация»!
РТБД/ЦБД 2 кастрычніка
РТБД/ЦБД/Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 21 жніўня