test

Чытанне п'есы «Катапульта» Дзмітрыя Багаслаўскага

РТБД сумесна з ЦБД запрашае вас 28 лютага ў 19.00 на тэатралізаванае чытанне новай п’есы Дзмітрыя Багаслаўскага «Катапульта». Рэжысёр – Дзяніс Паршын. Кошт квіткоў – 5 рублёў. Квіткі можна набыць па спасылцы: .

«Катапульта» – сацыяльная трагікамедыя пра чалавека, які затрымаўся ў 90-х. Вадзіму зусім не шанцуе: ад яго сышла жонка, праца ніяк не знойдзецца, а сын – выпускнік, у якога нават няма касцюма. Ці атрымаецца ў героя самастойна пераадолець усе перашкоды, альбо яму дапамогуць звышсілы?

«Катапульта» – пазнавальная гісторыя пра крызіс і сталенне ў XXI стагоддзі, сеанс смеху скрозь слёзы.

П’еса  напісана ў 2020 годзе на фабрыцы наратыўнага тэатра «Дысцыпліна» у Новасібірскім тэатры «Стары дом».

Дзмітрый Багаслаўскі – беларускі драматург. Яго п’есы неаднаразова траплялі ў шорт-лісты розных драматургічных конкурсаў, былі пастаўлены ў Мінску, Маскве,  Абакане, Новасібірску, Улан-Удэ, Уфе, Кіеве, Краснаярску і іншых гарадах. Перакладзены на ўкраінскую, польскую, італьянскую, іспанскую мовы.

П’есы «Кропкі на часовай восі» і «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» атрымалі гран-пры ў намінацыі «Лепшая п’еса сучаснага беларускага драматурга» на Фестывалі нацыянальнай драматургіі ім. В.І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, 2017г. і 2019г.).

 

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы,  «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з паперы.

 

Драматург: Дзмітрый Багаслаўскі

Рэжысёр: Дзяніс Паршын

Працягласць: 1 г. 45 хв.

Дата і час: 28 лютага, 19.00

Узрост: 18+

 

Кошт квітка: 5 р.

12.02.2021 г.
Конкурс п’ес, прысвечаных 80-годдзю Перамогі

Міністэрства культуры/Саюз пісьменнікаў Беларусі/РТБД

Апошні дзень падачы заявак – 1 верасня 2024 года

Тэатралізаванае чытанне ўрыўкай з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»

РТБД/ЦБД/Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 11 красавіка