test

«Кіраўніцтва па выжыванні для сучаснага драматурга»

АМБАСАДА ІТАЛІІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

ТЭАТР-СТУДЫЯ «РЭХА» (ІТАЛІЯ)

ЦЭНТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ
прадстаўляе

20 кастрычніка 2015
Пачатак а 16 гадзіне

 

Драматургічны майстар-клас
Джузэпе Манфрыдзі
"Інструкцыі выжывання для сучаснага драматурга"

 Джузэпе Манфрыдзі – сучасны італьянскі драматург, сцэнарыст, акцёр, творчасць якога італьянская крытыка абазначыла як «тэатр крайнасцяў».

Звычайна сярод італьянскай крытыкі можна пачуць такое жартоўнае выказванне, што нарадзіцца драматургам ў Італіі паміж 45-60гг. мінулага стагоддзя, вызначала для пісьменніка «няшчасны выпадак з небяспечнымі вынікамі».

І насамрэч, ХХ стагоддзе апынулася вельмі драматычным для драматургіі. Існавалі дзве розныя тэатральныя плыні, абедзве з якіх не спрыялі развіццю драматургічнай творчасці. З аднаго боку – тэатр рэжысёра ( у Італіі яго станаўленне адбываецца пазней, чым у іншых краінах), які часцей выказваў сваю перавагу класіцы, з другога- тэатр эксперымента, які нават часам зусім не прадугледжваў прысутнасць драматычнай базы, менавіта тэксту. Не кажучы, пра спрадвечную італьянскую традыцыю «камедыя дэль артэ», якая сама па сабе не спрыяла росквіту драматычнага мастацтва, так як цалкам трымалася на выканаўчым майстэрстве імправізацыі.  Некаторыя крытыкі адзначаюць таксама, што прычына адсутнасці сур'ёзнай нацыянальнай драматургіі Італіі менавіта ў тым, што ў краіне няма агульнай «гутарковай» мовы. Таму тэатр на дыялекце аказваецца больш жыццяздольным.

Але не гледзячы на ўсе пералічаныя цяжкасці, сучасная італьянская драматургія існуе. Драматургі, пры дапамозе слова, працягваюць ствараць і паказваць сваё бачанне рэальнасці.

Фігура Манфрыдзі будзе цікава не толькі драматургам, але таксама акцёрам і рэжысёрам, бо Манфрыдзі часам яўляецца не толькі аўтарам, але і выканаўцам сваіх тэкстаў.

Месца правядзення:

 малая сцэна ТБД (Крапоткіна, 44)

Уваход вольны, па папярэднім запісе

 (email: cbdrr@yandex.ru)

07.10.2015 г.