Даты лабараторыі: 06.05 – 30.09
Прыём заявак: 05.04 – 30.04
Для тых, хто робіць першыя крокі ў драматургіі
Цэнтр беларускай драматургіі аб'яўляе набор удзельнікаў на драматургічную лабараторыю «Открывачка».
Вы любіце тэатр і ёсць жаданне напісаць п'есу? Альбо вам здаецца, што тэатр немагчыма састарэў, але вось калі стварыць нешта новае... У любым выпадку за 12 заняткаў з куратарам у вас атрымаецца ажыццявіць задуманае. А дадатковая праграма лекцый дапаможа зарыентавацца ў сучасных тэатральных тэндэнцыях.
Куратар лабараторыі – Дзмітрый Багаслаўскі.
План лабараторыі:
- з с 06.05 па 15.07– заняткі з куратарам
- з 01.09 па 30.09 – прэзентацыя п'ес у форме чытанняў на пляцоўцы Цэнтра беларускай драматургіі
Лабараторыя дае 3 бясплатных і 4 платных месца. Адбор на бясплатныя і платныя месцы праводзіцца на конкурснай аснове. Плата за лабараторыю складае 200 беларускіх рублёў, якія ўносяцца адзін раз.
Для ўдзелу ў лабараторыі неабходна да 30.04.2019 г. напісаць на адрас cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст і свае ўжо напісаныя творы любой літаратурнай формы (пры іх наяўнасці). Літаратурныя тэксты дасылаюцца асобнымі файламі.
У матывацыйным лісце неабходна растлумачыць прычыны, якія пабудзілі вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма пісьма вольная, не болей за 1200 знакаў.
Заяўка павінна змяшчаць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку
- год нараджэння
- месца пражывання
- адукацыя
Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь альбо тыя, хто ўвесь час пражывае на яе тэрыторыі
- якім споўнілася 18 гадоў
- гатоўнасць да наведвання заняткаў з 6 траўня па 15 ліпеня 2019 года
- жаданне асвойваць драматургічнае майстэрства
- жаданне выказацца пра нешта важнае праз п'есу
- здольнасць працаваць актыўна ў сціснутыя тэрміны
- гатоўнасць да ўзаемадзеяння і пошукаў новых форм
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада