test

Галасаванне за лепшую п'есу па выніках IV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі

Запрашаем вас да ўдзелу ў галасаванні за лепшую п'есу па выніках IV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі! П'еса-пераможца будзе пастаўлена на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ўжо ў кастрычніку! Экспертнае журы абярэ тэкст з трох п'ес, якія атрымаюць найбольшую колькасць вашых галасоў.

Галасаванне працягнецца да 13 ліпеня тут.

Вынікам лабараторыі на сённяшні момант з'яўляюцца 8 гатовых п'ес, якія ствараліся ў парах "рэжысёр-драматург". Кожнай пары на сайце "Кульпрасвет" прысвечана свая старонка, дзе вы можаце паглядзець ролікі-анатацыі, пазнаёміцца з уражаннямі ўдзельнікаў ад працы на лабараторыі і прачытаць п'есы!


Галасуйце за ўпадабаныя тэксты!

Галасуйце за тэатр, які будзе цікавы вам!

29.06.2015 г.