РТБД сумесна з ЦБД запрашае вас на відэапрагляд чытання новай п’есы Андрэя Іванова «Мертвятник». Рэжысёр – Яўгенія Давідзенка. Кошт квітка – 5 рублёў. П’еса будзе даступна на працягу месяца, з 15 сакавіка па 15 красавіка.
«Мертвятник» – новая п’еса Андрэя Іванова. Бізнесмен Маркус прыязджае ў родны горад і сустракае сяброўка юнацтва Лэйлу. На даху аднаго з дамоў яны вядуць душэўныя дыялогі, узгадваюць моладзевае захапленне – гульні ў фэнтазі-персанажаў. Асабліва рамантызуюцца ўспаміны пра «мертвятник» – месца, куды павінны адправіцца гульцы, персанаж якіх загінуў. Жыццё герояў з тых пор кардынальна змянілася, але хтосьці пасталеў і адпусціў мінулае, а хтосьці не.
Андрэй Іваноў – драматург, сцэнарыст. П’есы аўтара траплялі ў шорт-лісты шматлікіх драматургічных конкурсаў («Любимовка», «Евразия», «WriteBox», «Исходное событие», «Действующие лица»), былі перакладзены на іспанскую, румынскую, нямецкую, англійскую, польскую мовы, пастаўлены ў розных тэатрах постсавецкай і еўрапейскай прасторы. П’еса «С училища» была прызнана лепшай рускамоўнай п’есай па версіі праекта «Кульминация. Современная драматургия-2017». П’еса «Это все она» пастаўлена ў Беларусі, Украіне, Расіі, Латвіі, Чэхіі, Эстоніі, Уругвае.
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з паперы.
Чытанне адбудзецца на рускай мове.
Драматург: Андрэй Іваноў
Рэжысёр: Яўгенія Давідзенка
Працягласць: 1 г. 7 хв.
Дата: 15 сакавіка – 15 красавіка
Возраст: 16+
Кошт квітка: 5 руб.
Спасылка на квіткі: https://bezkassira.by/buy/11129/
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада