test

ЦБД на фестывалі «M@rt.кантакт» у Магілёве

У межах XIV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «M@rt.контакт» Цэнтр беларускай драматургіі зрабіў дадатковую праграму, у якую трапілі ларп «Бзік» па матывах аднайменнай п'есы Аляксея Макейчыка, майстры гульні – Сафія Емельянава і Настасся Сініцына, і лекцыю «Сучасная драматургія: любіць ці ненавідзець» куратара Цэнтра беларускай драматургіі, тэатразнаўцы Анастасіі Васілевіч. Дзякуй, «M@rt.контакт», за магчымасць распавесці пра сучасную беларускую драматургію магілёўскай публіцы.

Таксама ў асноўную праграму форума трапіў спектакль «Яна яго кахала» (Адэскі акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр ім. В. Васылька, рэжысёр Стас Жыркоў) па п'есе «С училища» Андрэя Іванова, якая была напісана на V Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі .

29.03.2019 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая