test

Чытанне п'есы «Благополучие» Марыі Бяльковіч

РТБД сумесна з ЦБД запрашае вас 21 сакавіка ў 19.00 на тэатралізаванае  чытанне п’есы «Дабрабыт» Марыі Бяльковіч. Рэжысёр – Дзмітрый Багаслаўскі. Кошт квіткоў – 7 рублёў.

Квіткі можна набыць па спасылцы:  http://rtbd.by/chytanne-pesy-maryi-byalkovich-dabrabyt-blagopoluchie/

«Дабрабыт» – гісторыя аднаго дня, які не заладзіўся з самага ранку.

Канфлікт суседзяў панэльнага дома запускае чараду недарэчных падзей у жыцці галоўнай гераіні.  Здаецца,  ўсё пачалося яшчэ раніцай. Магчыма, трэба ўсяго толькі змяніць сваё стаўленне да сітуацыі? І тады вярнецца дабрабыт.

Марыя Бяльковіч – актрыса, беларускі драматург. П’еса «Дабрабыт» патрапіла ў шорт-ліст Фестываля маладой драматургіі «Любімаўка-2019», у спіс адзначаных Конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox-2019», у лонг-ліст Конкурса новай драматургіі «Рэмарка».

 

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы,  «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з паперы.

Чытанне адбудзецца на рускай мове.

Драматург: Марыя Бяльковіч

Рэжысёр: Дзмітрый Багаслаўскі

Працягласць: 1 г. 30 хв.

Дата і час: 21 сакавіка, 19.00

Узрост: 16+

 

Кошт квітка: 7 руб.

Спасылка на квіткі: http://rtbd.by/chytanne-pesy-maryi-byalkovich-dabrabyt-blagopoluchie/

 

07.04.2021 г.