РТБД сумесна з ЦБД запрашае вас 21 сакавіка ў 19.00 на тэатралізаванае чытанне п’есы «Дабрабыт» Марыі Бяльковіч. Рэжысёр – Дзмітрый Багаслаўскі. Кошт квіткоў – 7 рублёў.
Квіткі можна набыць па спасылцы: http://rtbd.by/chytanne-pesy-maryi-byalkovich-dabrabyt-blagopoluchie/
«Дабрабыт» – гісторыя аднаго дня, які не заладзіўся з самага ранку.
Канфлікт суседзяў панэльнага дома запускае чараду недарэчных падзей у жыцці галоўнай гераіні. Здаецца, ўсё пачалося яшчэ раніцай. Магчыма, трэба ўсяго толькі змяніць сваё стаўленне да сітуацыі? І тады вярнецца дабрабыт.
Марыя Бяльковіч – актрыса, беларускі драматург. П’еса «Дабрабыт» патрапіла ў шорт-ліст Фестываля маладой драматургіі «Любімаўка-2019», у спіс адзначаных Конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox-2019», у лонг-ліст Конкурса новай драматургіі «Рэмарка».
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з паперы.
Чытанне адбудзецца на рускай мове.
Драматург: Марыя Бяльковіч
Рэжысёр: Дзмітрый Багаслаўскі
Працягласць: 1 г. 30 хв.
Дата і час: 21 сакавіка, 19.00
Узрост: 16+
Кошт квітка: 7 руб.
Спасылка на квіткі: http://rtbd.by/chytanne-pesy-maryi-byalkovich-dabrabyt-blagopoluchie/
РТБД/ЦБД 28 лістапада
РТБД/ЦБД 16 лістапада
РТБД/ЦБД 4 лістапада