Драматург: Сяргей Гіргель
Рэжысёр: Сцяпан Краўчук
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
16+
"Сталіца Эраўнд" – абсурдысцкая п'еса пра Васіля Сухарэўскага і Пятра Кунцэвіча. Цягнік, на якім яны едуць, раптоўна захрасае ў тунэлі метрапалітэна. Малапрыемная нечаканасць знаёміць герояў, і ў іх аказваецца нашмат больш агульнага, чым здаецца на першы погляд. Аднак ці з'яўляецца гэта агульнае праўдай?
Сяргей Гіргель – драматург, сцэнарыст, рэжысёр тэатра і кіно. Тэксты аўтара траплялі ў шорт - і лонг-лісты розных драматургічных конкурсаў і былі пастаўлены ў шэрагу тэатраў Расіі і Беларусі.
Чытанне адбудзецца ў межах праекта "Рэтраспектыва".
"Рэтраспектыва" – праект Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога адбудуцца чытанні п’ес 1990-х, 2000-х і 2010-х гадоў. Драматургі заўсёды прапаноўваюць актуальныя для свайго часу праблематыку, герояў і формы тэкстаў. Экспрэс-рэтраспектыва дазваляе ўбачыць як адрозненні, так і падабенства п’ес розных гадоў. На працягу некалькіх месяцаў са сцэны прагучаць тэксты Алены Паповай, Сяргея Гіргеля і Аляксандра Савухі.
Сцэнічнае чытанне п'есы - тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, "правобраз" спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне пройдзе на беларускай мове.
РТБД/ЦБД 18 лютага
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада