Цэнтр беларускай драматургіі запрашае 15 траўня ў 19:00 на чытанне п'есы «Внешние побочные» Дзмітрыя Багаслаўскага, рэжысёр Карына Рыбак.
Уваход вольны, абавязкова рэгістрацыя па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1CX_Y6a7yLJagkdndaS_e2SaWb5DS1gp3u9he6A1jswI/edit
Спадарожнікі Сцяпана - гукі і пачуцці. Першыя генеруюцца па-за, другія - жывуць усярэдзіне. Часам складана знайсці кропкі межавання з навакольным светам. Гукі і пачуцці для героя становяцца паэзіяй, а яна ўнутраным голасам. Калі гэты голас змоўкне, Сцяпан завершыць вандраванне. Надыдзе доўгачаканая цішыня.
«Открыл глаза. Мешают. „За Степу“… кто этот Степа? Левой «раз», а ничего нет. Правой «два», а оно куда-то пропало, только «Свеклы в шубе много» и «Правительство опять что-то постановило…». А хочется, чтобы немного шипело, и дыхание медленно, и глаза медленно, медленно», – цитата из пьесы.
- «Внешние побочные»
- Драматург: Дзмітрый Багаслаўскі
- Рэжысёр: Карына Рыбак
- Сцэнограф: Лідзія Малашенко
- Акцёр: Аляксей Кузміцкі
- Галасы: Максім Шышко, Ульяна Антанюжэнка, Аляксей Ерашэвіч, Арсеній Гардзіенка , Люсінэ Саядан, Андрэй Каралевіч, Вольга Гладкая, Карына Рыбак
- 14+
Адрас: Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада