test

Чытанне п'есы «Шкура» Алены Іванюшэнка

18 верасня ў  19.00 у рамках мерапрыемств беларускага «Community Centre» адбылося чытанне п'есы Алены Іванюшэнка «Шкура», якая была напісана на VI Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі. Рэжысёр чытанняў Яўгенія Давідзенка.

У п'есе падымаюцца праблемы мізагініі і гвалту. Гераіні адчуваюць падлеткавы пратэст, усведамляюць жаданне зносінаў з хлопцамі, пражываюць вопыт першай блізкасці. Адна з іх хоча быць запатрабаванай і непадобнай на ўсіх астатніх дзяўчат з яе клас, другая – шукае сапраўднае і шчырае каханне. І ўсё, здаецца, «добра і спакойна», першая гераіня – «свая», і ў яе быццам адразу пятнаццаць хлопцаў, другая – шмат гадоў побач з Маркам, і у іх усё запланавана. Але ці адчуваеш сябе небяспечна з тымі, для каго ўсе астатнія дзяўчаты «шкуры»?.

Пасля чытанняў адбылося абмеркаванне тэксту з драматургам, членамі каманд «Community Centre» і ініцыятыўнай групы «Маршируй, детка!», якое дазволіла прааналізіраваць п'есу скрозь прызму феміністычнай павесткі.

Наступны паказ чытання – 22 лістапада.

03.10.2019 г.

Фотасправаздача:

06.12.2019 г.