6 красавіка а 20 гадзіне адбудзецца чытанне п'есы «Ноктюрн» Андрэя Курэйчыка – госцем Цэнтра беларускай драматургіі будзе «Team Theatre» з Гомеля. (https://news.tut.by/culture/531262.html).
Чакаем вас і «Team Theatre» з нецярпеннем! Пасля чытання адбудзецца абмеркаванне, мадэратарам якога стане тэатральны крытык Людміла Грамыка.
Уваход вольны, запіс па тэл. +375296463836, Анастасія Васілевіч
Андрэй Курэйчык – беларускі кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, публіцыст. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ і аспірантуру факультэта журналістыкі БДУ. Прайшоў рэжысёрскую стажыроўку ва ММАТ імя Чэхава (2002г.)(педагог н.а. СССР Алег Табакоў). Заснаваў Цэнтр сучаснай драматургіі і рэжысуры (2003г.), прадзюсер шэрагу спектакляў і акцый, аўтар шматлікіх артыкулаў ў цэнтральных газетах і часопісах Беларусі па праблемах права, культуры і мастацтва. Спектаклі па яго п'есах ставяцца на сцэнах тэатраў Беларусі і Расіі, а фільмы па яго сцэнарыях можна ўбачыць на вялікіх экранах: ««Любовь-морковь», «Любовь-морковь 2», «Елки», рэжысёр «PARTY-ZAN фильм».
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада