test

«Антропология границ». Спецпраект ЦБД

ЦБД/РТБД, 23 траўня, 15.00 – 21.00

Жанр: імпрэза і эскізы спектакляў па новых беларускіх п’есах

Працягласць: 6 гадзін з перапынкамі

18+

 

Ці існуюць тэатральныя межы? І ўвогуле, межы мастацтва? А драматургіі? На асноўнай імпрэзе Тыдня сучаснай беларускай драматургіі вы пабачыце п’есы-інсталяцыі, п’есы-калажы, мак’юментарныя тэксты… Гэта не толькі шанец пашырыць тэатральны кругагляд, але і аднімі з першых убачыць новыя п’есы маладых беларускіх драматургінь ў рэжысёрскім увасабленні – як эскізы спектакляў.

 

У верасні мінулага года Цэнтр беларускай драматургіі зладзіў драматургічную лабараторыю «Антрапалогія межаў», падчас якой беларускія драматургіні і рэжысёркі стваралі новыя драматургічныя тэксты. Менавіта яны і будуць прэзентаваны на імпрэзе.

Наведаць эскізы і інсталяцыю можна як і паасобку, так і застацца на ўвесь тэатральны дзень.

 

*П’есы напісаны на рускай мове.

 

07.04.2021 г.
XV Міжнародная драматургічная лабараторыя

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 мая

Міжнародная тэатральная акустычная школа

МКТС/МФГС/РТБД/ЦБД 31 сакавіка - 6 красавіка

Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая