19 снежня ў 18.00 Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на сцэнічнае чытанне п'ес праекта «Забыть. Нельзя. Праздновать», прысвечанага 450-ай гадавіне Люблінскай уніі.
Драматургі з Літвы, Польшчы і Беларусі падчас двух сесій ў Торуні і Вільне напісалі п'есы, і менавіта ў Мінску пройдзе заключны этап – чытанне гатовых тэкстаў, у якіх аўтары актыўна займаюцца даследаваннем нацыянальнай ідэнтычнасці і калектыўнае мінулае праз прызму сучаснай гісторыі.
Уваход вольны. Спасылка на рэгістрацыю тут.
Расклад чытанняў:
- 18.00
- СКРОЛЛИНГ, или Беларусь у рандомных апавяданнях
- драматург: Алёна Іванюшэнка
- рэжысёр: Аляксандр Янушкевіч
- (Беларусь)
- 19.00
- Аллели
- драматург: Інгріда Рагельскіене
- рэжысёр: Андрюс Саулюс Дарела
- (Літва)
- 21.00
- Апалонікі, або Брахня для 10 паўзуноў і аднаго чалавека
- драматург: Юлія Марк
- рэжысёр: Вольга Жуковіч
- (Польшча)
Адрас: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44).
18.12.2019 г.
Тэатралізаванае чытанне ўрыўкай з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»
РТБД/ЦБД/Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 11 красавіка
Лекцыя «Беларуская рэжысура: Андрэй Андросік»
ЦБД/РТБД 4 красавіка
Чытанне п'есы «Я, бабуся, Іліко і Ларывон» Нодара Думбадзе і Гігі Лордкіпанидзе
РТБД/ЦБД 2 сакавіка
Майстэрня пісьма (майстар-клас па стварэнню тэкстаў)
РТБД/ЦБД 2 сакавіка